Home
Нататкі эмігранта - Мэмуары Вашчанкі-Пазьняк [entries|archive|friends|userinfo]
Юрась Зянковіч

[ website | Мой сайт ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Мэмуары Вашчанкі-Пазьняк [Крс. 18, 2008|11:56 am]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
Пад час размовы з жонкай я даведаўся, што "Народная Воля" друкуе мэмуары жонкі Зянона Пазьняка Галіны Вашчанкі. "Там ёсьць і пра цябе", — кажа жонка. — "І, што дзіўна, нэўтральна, хаця Вашчанка шмат на каго плявузгае". Я нават крыху зьдзівіўся — у свой час расстаўся я з Пазьняком і ягонай супругай ня лепшым чынам, а з таго часу бачыліся толькі раз (год таму ў Варшаве), і яны абодва зрабілі выгляд, што мяне і маю жонку ня ведаюць. І гэта пры тым, што мая цешча і Вашчанка — сяброўкі яшчэ са студэнцкіх часоў, і мая жонка зь яе дачкой у дзяцінстве сябравалі і хадзілі адна да адной на дні народзінаў. Больш таго — ужо пасьля майго шлюбу Вашчанка рэгулярна ўзводзіла паклёп на мяне, распавядаючы маёй цешчы (а празь яе жонцы), які я кепскі. Зараз мы гэта ўсё ўзгадваем з усьмешкай, але тады, у першыя гады шлюбу, гэта стварала вялізарныя праблемы. Гэта было настолькі брудна, што мая цешча, якая ад мяне не ў захапленьні (што, зрэшты, вельмі часта сустракаецца ў жыцьці), ня вытрымала і папрасіла Вашчанку больш не тэлефанаваць і нічога пра мяне не казаць.

Дык вось, пад катам вытрымка з гэтага артыкулу (цалкам можна прачытаць тут). Але мушу заўважыць, што спадарыня Галіна перабольшвае сваю ролю і прымяньшае маю. Па-першае, зьвяртаўся да Пазьняка я не празь яе, а асабіста (яна прыехала ў Варшаву ў канцы чэрвеня, а першыя сустрэчы з Пазьняком і дамоўленасьці пра ягонае спрыяньне, а не вырашэньне маёй справы, адбываліся ў канцы красавіка і ў траўні; калі сп.Галіна прыехала ў Варшаву, ужо, здаецца, нават загад рэктара быў падпісаны). А па-другое, тыя першыя тры (а не два, як у артыкуле) нумары Пазьняк рыхтаваць проста ня мог, бо быў у ЗША. Ён дасылаў уласныя артыкулы. Рэшту працы рабіў я і намесьніца рэдактара "Nowego Państwa" спадарыня Стшэльчык. Я тады тэлефанаваў знаёмым журналістам зь Беларусі і "выпрошваў" артыкулы ў "Беларускія Ведамасьці", між іншым у [info]paulyuk, дзякуючы якому я пасьля патрапіў на працу ў "Беларускі Рынак". Менавіта гэта сталася асноўнай прычынай майго сыходу ад Пазьняка — там грошы плацілі, у адрозьненьне ад яго. А вымоўка была названая слушная — я спаслаўся на недахоп часу.

А спадарыню Стшэльчык ўвогуле ў зьвязку зь "Беларускімі Ведамасьцямі" ня ўзгадваюць, што ня робіць аўтарцы гонару. Менавіта сп.Стшельчык рабіла ўсю рэдактарскую працу ледзь не да 10-га нумара (столькі я сачыў за лёсам "Беларускіх Ведамасьцяў"). У тым ліку падрыхтавала польскі шаблён (беларускі на яго базе зрабіў пасьля я — ён дагэтуль у мяне ў электронным архіве ляжыць), на якім пасьля Пазьняк "падбіраў шрыфты" (якія ўжо даўна былі падабраныя). Пазьняк жа, які на той час пра выдавецкую справу ўяўленьне меў вельмі цьмянае (як, дарэчы, і я — для мяне "Беларускія ведамасьці" сталіся школай журналістыкі, за што я Пазьняку вельмі ўдзячны), ня мог усяго гэтага рабіць проста таму, што ня ўмеў.

Вось такія папраўкі. Можа аўтарка ўсё ж пра іх даведаецца і іх унясе. Хаця б дзеля захаваньня гістарычнай праўды.


Да ад'езду ў Амэрыку Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык выпусьцілі адзін нумар і меркавалі, што праца прадоўжыцца. На той час да Пазьняка зьвярнулася сям'я Зянковічаў. Іх сын Юрась вучыўся на 1-м курсе унівэрсітэта ў Любліне. Яны хацелі перавесьці сына ў Варшаву, але ім адмовілі. Тады яны праз мяне зьвярнуліся за дапамогай да Пазьняка (які быў у Нью-Ёрку). Зянон прыслаў факс з Нью-Ёрку на імя рэктара Варшаўскага унівэрсітэту з просьбай дапамагчы. Гэтага сталася дастатковым (аўтарытэт Пазьняка сярод польскай эліты быў вельмі высокі), і Ю.Зянковіч тут жа быў пераведзены ў Варшаўскі унівэрсітэт. Ён узяўся тэхнічна дапамагчы ў нашай працы. З.Пазьняк прысылаў па факсу матэрыялы з Нью-Ёрка ў рэдакцыю (С.Навумчык восеньню 96-га пераехаў у Прагу). Задача Ю.Зянковіча была ў тым, каб сярод вялікай колькасьці рэдакцыйных факсавых матэрыялаў нашыя не згубіліся і былі перададзены для перакладу на польскую мову. Вёрстку польскага нумара рабіла рэдакцыя "Новэго Паньства". Так выйшлі яшчэ 2 польскамоўныя нумары з тыражом у 400 экзэмпляраў. (Пасьля гэтага Ю.Зянковіч адышоў ад грамадзкай працы, патлумачыўшы адыход занятасьцю ва унівэрсітэце.)
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]palitekanom
2008-04-18 06:24 pm (UTC)

Далей чытаць не будуць ;)

(Link)

Менавіта гэта сталася асноўнай прычынай майго сыходу ад Пазьняка — там грошы плацілі, у адрозьненьне ад яго.
[User Picture]From: [info]ziankovich
2008-04-18 06:27 pm (UTC)

Re: Далей чытаць не будуць ;)

(Link)

З песьні словаў ня выкінеш ;)
[User Picture]From: [info]wintboltoff
2008-04-18 07:51 pm (UTC)

Re: Далей чытаць не будуць ;)

(Link)

Здаецца праз гэта шмат хто сыйшоў. А зараз іх называюць "апазыцыя". :)
[User Picture]From: [info]ziankovich
2008-04-18 07:55 pm (UTC)

Re: Далей чытаць не будуць ;)

(Link)

А ты, хто засталіся працаваць "за дзякуй", называюцца ўладай? :)

Кожная праца мае свой кошт і павінна аплочвацца. Не абавязкова ў выглядзе грошаў, але чалавек штосьці павінен за тое мець. Праца ж на прафесійнай аснове (у адрозьненьне ад валянтэрскай нізкакваліфікаванай) аплочваецца заўсёды і ўсю. Інакш у выніку маецца непрафесійны прадукт.