Home
Нататкі эмігранта - Кракаўскія прыколы [entries|archive|friends|userinfo]
Юрась Зянковіч

[ website | Мой сайт ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Кракаўскія прыколы [Сак. 23, 2008|12:27 am]
Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
Прэзыдэнт Кракава ўчора адмяніў закон, паводле якога за распісваньне пісанак у горадзе можна было атрымаць да 14 дзён арышту. Гэтае лякальнае права было ўведзенае ў 1915 годзе тагачасным мэрам дзеля таго, каб павялічыць колькасьць яек, якія жыхары гораду прадавалі ўладам для паставак на фронт. Затым быў 1918 год, распад Аўстра-Вугоршчыны, адбудова незалежнай Польшчы, і ва ўсёй гэтай завірусе "дурны" закон адмяніць забыліся.

Жыхары горада спадзяюцца, што наступным крокам прэзыдэнта Майхроўскага будзе адмена забароны прадаваць алкаголь 31 сьнежня, якая дзейнічае з 1919 года, і адмена забароны выпушчаць сьвіньняў на вуліцы гораду, якой ужо больш як 400 год.

Як бачыце, "дурныя законы" бываюць ня толькі ў ЗША. Дарэчы, адзін з такіх законаў дзейнічае ў Дэнвэры, дзе я жыву. Тут нельга здаваць у арэнду пыласосы. І гэты закон пакуль ніхто адмяняць не зьбіраецца.
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: [info]true_hans
2008-03-24 11:39 am (UTC)

(Link)

Нічога дурнога ў такіх законах няма. Наадварот яны сьведчаць, што дзяржава старая і мае свае традыцыі.