якія будуць "затрымка навінаў"/кошт/фармат/папера?
Затрымка будзе роўна на столькі, колькі ліст да вас ідзе. Здаецца, 1-2 дні.
Фармат -- такі самы, як у беларускай НН. Папера -- лепшая.
А кошт -- менавіта таму і пытаюся, бо трэба прыкінуць. Думаю, 20$ у месяц, 50$ у квартал, 100$ у паўгады, 150$ у год. Але гэта першыя прыкідкі.
From: (Anonymous) 2008-01-24 10:17 pm (UTC)
Зянковічус | (Link)
|
1. Wall Street Journal $79 per year https://services.wsj.com/Gryphon/jsp/retentionController.jsp?page=11228&S=63JWCK 2. газэта ''Беларус'' $30 per year http://e-krama.com/bielarus.aspx
Лорд Фёдараў, гэта ты?
Наша Ніва -- не Wall Street Journal і не Беларус. У кожнай газэты ёсьць свае своеасаблівасьці, якія тлумачаць цэну. Наша Ніва таньней быць ня можа, бо ніяк інакш нічога не складаецца.
WSJ мае вялікую колькасьць рэклямадаўцаў, за кошт чаго можа прапанаваць такую цану падпіскі. Як у любой нармальнай газэце, падпіска ў яго пакрывае ня болей за 50% выдаткаў, а бліжэй нават да 25%. Усё астатняе — рэкляма.
Беларус выходзіць раз на месяц і існуе пераважна з ахвяраваньняў. Калі яго выдаваць штотыдзень, то прыкладна тое і атрымаецца.
Мэта падпіскі на НН — збор сродкаў для падтрымкі НН у Беларусі. І гэта таксама ўлічана ў цане.
У любым выпадку, лардАм Нашу Ніву чытаць супрацьпаказана.
А перакручваньне майго прозьвішча на жмудзкі манер з наступнага разу буду лічыць абразай, і допісы будуць выдаляцца незалежна ад зьместу.
Нарэшце справа, вартая павагі. Посьпехаў!
Хочаш сказаць, што раней я такіх справаў не рабіў? ;)
Ў эміграцыі? Мо і рабіў, я проста ня ведаю.
Перачытай "17 імгненьняў вясны" пра былога міністра Краўзэ і магчымасьці былых міністраў у эміграцыі :)
Магчымасьці вялікія, але ня ўсе імі карыстаюцца. Я заўсёды паважаў і буду паважаць нашую дыяспару, якая нешта робіць для сваёй Радзімы. На жаль, ня ўсе такія.
А ці разглядаецца магчымасьць подпісу на pdf вэрсію ў замежжы? Мне так было б зручней. Да гэтага эканомім паперу і ратуем сьвет ад глябальнага пацяпленьня.
Я ж запытаўся і пра гэта. Канешне разглядаецца. Будзе сайт, будзе такая самая "зачыненая" зона на ім, як на nn.by, і можна будзе нармальна праз картку/пэйпал/чэкам аплаціць доступ туды.
А табе не прасьцей у Беларусі аплаціць?
мне каб плаціць, прасцей карыстацца visa ці mastercard )) я нават ня ведаю ці есць магчымасць атрымліваць нн у Киеве, цікава..
Я маю на ўвазе заплаціць НН напрамую за доступ да ПДФ.
Я не рєзідєнт Украіны каб пералычаць грошы, гемар карацей...
________________
На які рахунак пералічаць грошы?
Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.
На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».
У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.
У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».
У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Ну, глядзі. Мы як раз Дыньком зараз ПДФ абмяркоўваем. Хутчэй за ўсё, ён будзе даражэй з-за мяжы, чым у Беларусі.
Я ўласна пра тое, што Гомель ад Кіева ня надта далёка.
а такі праз візу прасцей )) глабалізацыя )
А навошта сайт і навошта далёка хадзіць? Зрабіце так, я робіць "Ежедневник" ej.by. Г.зн. адразу на старонцы Нашай Нивы зрабіць спасылку, па якой дадаецца ваш e-mail і потым кожны дзень на ваша мыла прыходзіць свежы нумар НН. Толькі вось з аплатай, хто ім зробіць нармальны security certificate, калі аплата ідзе візай? PayPal, зразумела можна, але ж візай прасцей. А ўвогуле справа цікавая, я бы плаціў.
Na papiarovuju ja b padpisaŭsia (jak užo byŭ padpisany kaliści) i svajaki maje, dumaju, padpisalisia b
From: (Anonymous) 2008-01-26 01:10 am (UTC)
| (Link)
|
калі вы жывяце ў Расеі, Вам лягчэй будзе атрымліваць газэту зь Беларусі, а не з ЗША.
![[User Picture]](http://p-userpic.livejournal.com/67738093/12407360) | From: multikid 2008-01-25 10:32 pm (UTC)
папяровая версія | (Link)
|
Які разлік коштаў выдруку папяровай версіі НН ў ЗША? Думаю, знойдзецца магчымасць зрабіць гэта па вельмі танных коштах, адпаведна і цана на падпіску будзе меньшая. Чакаю адказу.
Залежыць ад накладу вельмі моцна.
А ўвогуле арыентацыйныя цэны падпіскі я даў.
Календары беларускай газэты Наша Ніва на продажы ў ЗША!
Дні і месяцы напісаны па-беларуску і па-ангельску. Фотаздымкі ў календары зроблены Ю. Дарашкевіч і А. Лянкевічам. Кошт календара $8+кошт перасылкі (залежыць ад таго, дзе Вы знаходзіцеся.) Замовіць і даведацца падрабязную інфармацыю можна па імэілу jahorka@gmail.com
А які мой працэнт за карыстаньне майго ЖЖ у якасьці рэклямнай пляцоўкі? ;)
Палічым гэта рэклямай НН :)
Гэта рэкляма раздрукоўваньня каляндароў, а не НН ;) Дарэчы, што ты маеш на ўвазе пад "у залежнасьці ад месцазнаходжаньня", калі ў ЗША ліст каштуе 0,41$?
на пошце так сказалі. каляндар узважылі і сказалі, што максымальны кошт будзе $2 з капейкамі. калі па штаце ці па рэгіёне, дык таньней
Афуець! Бацькі на іх няма -- ён бы парадак навёў ;) |