| No comments |
[Крс. 13, 2008|10:51 am] |
Арыгінал тут: http://nn.by/index.php?c=ar&i=16439
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Красавiк 12, 2008 у 15:54
2 сп.Баршчэўскі: Дарэчы, узгадалася наконт скідваньня. Я ўжо далёка ня першы год аддуваюся за сп.Вячорку перад сябрамі па Фідо і ЖЖ, якія гатовыя "скінуцца" безнаяўнымі на рахунак Партыі БНФ. Гады тры таму сп.Вячорка катэгарычна адмовіўся публікаваць банкаўскія рэквізыты. Цяпер кожны раз, калі хтосьці з БНФ просіць грошаў, я (як найбольш блізкі бээнэфавец) раблюся аб'ектам сьцёбу "дай нумар рахунка". Сп.Баршчэўскі, мо Вы прымеце рашэньне раскрыць сакрэт і апублікаваць на сайце банкаўскія рэквізыты?
L.Barsceuski напiсаў(ла) Красавiк 13, 2008 у 9:35
Што да сродкаў-- то іх шукаем, знаходзім, і будзем удзячныя, калі іх знойдзецца больш, чым ёсьць цяпер. Перадаваць іх трэба непасрэдна (ці праз кагосьці) сакратарыяту ўправы. Зразумела, што размова пра рахункі ў нашым кантэксьце выглядае правакацыяй. Падчас міжнародных паездак ніхто грошы жыўцом не дае -- і гэта ведае добра той, хто не правакатар. <...>
Спадарам з партыйнай інквізыцыі: прашу не лічыць гэта спробай публічнага асуджэньня дзеяньняў і рашэньняў кіраўніка партыі. Я ўсяго толькі яго цытую. А ацэнку гэтаму ўсяму няхай даюць чытачы. |
|
|