| Кракаўскія прыколы |
[Сак. 23, 2008|12:27 am] |
Прэзыдэнт Кракава ўчора адмяніў закон, паводле якога за распісваньне пісанак у горадзе можна было атрымаць да 14 дзён арышту. Гэтае лякальнае права было ўведзенае ў 1915 годзе тагачасным мэрам дзеля таго, каб павялічыць колькасьць яек, якія жыхары гораду прадавалі ўладам для паставак на фронт. Затым быў 1918 год, распад Аўстра-Вугоршчыны, адбудова незалежнай Польшчы, і ва ўсёй гэтай завірусе "дурны" закон адмяніць забыліся.
Жыхары горада спадзяюцца, што наступным крокам прэзыдэнта Майхроўскага будзе адмена забароны прадаваць алкаголь 31 сьнежня, якая дзейнічае з 1919 года, і адмена забароны выпушчаць сьвіньняў на вуліцы гораду, якой ужо больш як 400 год.
Як бачыце, "дурныя законы" бываюць ня толькі ў ЗША. Дарэчы, адзін з такіх законаў дзейнічае ў Дэнвэры, дзе я жыву. Тут нельга здаваць у арэнду пыласосы. І гэты закон пакуль ніхто адмяняць не зьбіраецца. |
|
|
| Зь Вялікоднем |
[Сак. 23, 2008|12:37 am] |
 Усіх, хто сьвяткуе, віншую са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня Хрыста. |
|
|