Home
Нататкі эмігранта - 07 сакавіка 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
Юрась Зянковіч

[ website | Мой сайт ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

сакавіка 7, 2008

Адзіны сьпіс? [Сак. 7, 2008|08:02 am]
Учора доўга абмяркоўвалі зь Юрасём Губарэвічам апошнія падзеі і тое, як БНФ "адымелі" заклятыя саюзьнічкі з адзіным сьпісам кандыдатаў. Кожны можа пераканацца ў гэтым сам — шмат добрых таленавітых і папулярных лідараў БНФ не патрапіла ў гэты сьпіс. Затое процьма камунякаў, якія нікому невядомыя.

Тыповы прыклад — мая ўласная 84-я выбарчая акруга, дзе я балятаваўся 4 гады таму. Цяпер там стаіць прозьвішча некага Шапавалава А. ад камуністаў. За 30 год жыцьця ў Менскім раёне і 10 год актыўнай палітычнай дзейнасьці ў ім жа я такога спадара ня чуў. Ведаю, што Міхалевіч спрабаваў намовіць балятавацца па ёй Міхася Куксава, які ў 1995 годзе быў 4-м з дзясятка кандыдатаў. Ведаю таксама, што на гэтую акругу прэтэндаваў Валодзя Казак з АГП. Дык ён прынамсі людзей ведае, і яны яго ведаюць, бо ён дапамагаў мне пад час шматлікіх кампаніяў цягам 8 год. А з камуністаў у Менскім раёне я ўвесь час бачыў аднаго старога дзядка, ды ў сьпісах кандыдатаў у сельскія саветы яшчэ прозьвішчаў 5 час ад часу фігуравала, але ніхто зь іх ніколі кампаніі не рабіў і вынікаў ня меў.

Няўжо ПКБ думае, што больш за 100 сяброў і прыхільнікаў БНФ, якіх мне кожны раз зь вялікімі цяжкасьцямі ўдавалася мабілізоўваць для працы для сваіх правых кандыдатаў, будуць рабіць ім выбарчую кампанію? Ведаючы гэтых людзей, яны проста пасьмяюцца. І нават на выбары ня пойдуць.

А калі так, дык чаму кіраўніцтва Фронту здае акругі, дзе ёсьць рэальныя свае кандыдаты і моцныя каманды? Няўжо яны (кіраўнікі) сапраўды зьняверыліся ў магчымасьць прыйсьці калі-небудзь да ўлады і проста зарабляюць зараз на жыцьцё апазыцыйнай дзейнасьцю?
Спасылка19 камэнтароў|Пракамэнтаваць

navigation
[ viewing | сакавіка 7, 2008 ]
[ go | Папярэдні дзень|Наступны дзень ]