Home
Нататкі эмігранта - 23 студзеня 2008 [entries|archive|friends|userinfo]
Юрась Зянковіч

[ website | Мой сайт ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

студзеня 23, 2008

І няма чаго скардзіцца... [Стд. 23, 2008|04:12 pm]
Другі раз прапаноўваю Нашай Ніве праект, які б мог ім прынесьці рэальныя жывыя грошы замест таго, каб зьбіраць ахвяраваньні (падачкі) праз свой сайт.

Ідэя вельмі простая — раздрукоўваць НН у ЗША і рассылаць амэрыканскім падпісчыкам. Кіраўніцтва НН баіцца, што ў гэтым выпадку будуць парушаныя ўмовы выдавецкай ліцэнзіі (як высьветлілася, яны так называюць пасьведчаньне пра рэгістрацыю, якое ліцэнзіяй дэ-юрэ не зьяўляецца). На што я адказваю — добра, давайце закладзем "Наша Ніва ў Амэрыцы", якая будзе складацца з матэрыялаў "Нашай Нівы" плюс адна паласа чыста амэрыканскіх навінаў. Іншая газэта, іншы выдавец, іншая краіна — дакалупацца немагчыма пры ўсім жаданьні.

Другі раз чую ў адказ — мы гэтага рабіць ня будзем. Без тлумачэньня прычынаў.

Цяпер я ніколі не паверу, што "Нашай Ніве" патрэбныя ахвяраваньні. Калі яны ня хочуць рупіцца, каб зарабляць, то значыць яны дастаткова багатыя і бязь іх. І няма чаго скардзіцца на злачынны рэжым.

Шкада, а ідэя была добрая. І самае крыўднае — яна б пайшла.
Спасылка88 камэнтароў|Пракамэнтаваць

navigation
[ viewing | студзеня 23, 2008 ]
[ go | Папярэдні дзень|Наступны дзень ]