| Ці хацелі б вы рэгулярна чытаць міжнародныя навіны? |
[Стд. 21, 2008|09:46 pm] |
Сябры, ня ведаю каму як, але мне заўсёды не хапала навінаў з замежжа. Ну на самой справе, нашыя навінавыя парталы калі і даюць навіны зь іншых краінаў, акрамя Беларусі, Расеі ды Украіны, дык максімум адна-дзьве ў дзень, ды й тыя такія, пра якія немагчыма не напісаць.
А разам з тым за мяжой заўсёды сэрвіс міжнародных навінаў — абавязковая частка любога навінавага парталу. Лепшыя зь іх нават цэлыя дасье на краіны вядуць.
І вось захацелася мне высьветліць прычыны такога стаўленьня нашых журналістаў да замежжа: ці то попыту няма, ці то няма каму прапанову фармаваць? Таму адкажыце, калі ласка, на гэтае невялічкае апытаньне. Дзякуй.
Апытаньне #1125324 Ці хацелі б вы чытаць міжнародныя навіны?
Open to: усім, detailed results viewable to: усімЦі хацелі б вы чытаць міжнародныя навіны? |
|
|